Уважаемые учащиеся старших классов!
В нашу школьную библиотеку поступили новые книги из серии «Школьная бібліятэка», которые помогут вам успешно подготовиться к урокам белорусской литературы:
Балада каменёў : паэтычныя творы для дадатковага чытання ў 9 классе / склад. В.А.Шніп.-Мінск: Беларусь, 2019. – 222 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборніку змешчаны раней апублікаваныя творы беларускіх паэтау Яўгеніі Янішчыц, Віктара Шніпа, Міколы Шабовіча, Міколы Маляўкі, многія з якіх добра вядомы чытачам, што сочаць за сучаснай беларускай паэзіяй.
Рэкамендуецца навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў і ўсім тым, хто цікавіцца літаратурай.
:
Зборнік празаічных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 9 класе : для ст. шк. узросту. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. – 168 с. : іл. – (Школьная бібліятэка).
Знаёмыя паэтычныя радкі “Ад прадзедаў спакон вякоў // Мне засталася спадчына…” Я. Купалы лепш за іншыя адлюстроўваюць тэматычную сувязь твораў, якія ўвайшлі ў кнігу. У ёй гэта ж паэтычная думка стане для чытача духоўным арыенцірам на шляху спасціжэння нашай агульнай нацыянальнай прыгожай славеснасці.
Зборнік выдаецца ў рамках праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і прызначаны для адукацыйных мэт.
І сэрцам, і думамі : зборнік паэтычных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў ІХ класе / уклад. Аксана Спрынчан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 398 с. – (Школьная бібліятэка).
У гэты зборнік увайшлі вершы і паэмы для вывучэння беларускай літаратуры ў ІХ класе. Класіка ад Міколы Гусоўскага да Яўгеніі Янішчыц зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.
Дудараў, А.А.
Радавыя / Аляксей Дудараў. Напісанае застаецца / Алесь Петрашкевіч. Следчая справа Вашчылы : п’есы : для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту / Іван Чыгрынаў ; уклад. Вольга Рацэвіч. – Мінск : Звязда, 2019. – 224 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборнік ўвайшлі драмаштычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для дадатковага чытання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Выданне дапоўнена крытычнымі артыкуламі аб жыцці і творчасці аўтараў, чые п’сы размешчаны ў кнізе.
Тэксты п’ес адаптаваныя для дадзенай чытацкай аўдыторыі.
Мастацкае слова ў прозе: зборнік твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў 11 класе. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 512 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборнік ўвайшлі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў 20-21 стагоддзяў. Разнастайная тэматыка, розныя па характары літаратурныя героі, асаблівасці ідэйна-мастацкага зместу, майстэрскае валоданне словам накіраваны на сур’ёзны дыялог аўтара з чытачом аб сэнсе жыцця і выбары ў ім свайго шляху.
Празаічныя творы для дадатковага чытання ў 11класе: апавяданне, запісы, мініяцюры,эсэ/ уклад. Вольга Рацэвіч – Мінск: Звязда, 2018. – 296 с . (Школьная бібліятэка)
У зборнік увайшлі творы выбітных бел. пісьменікаў Алеся Жука і Янкі Брыля,якія прадстаўляюцькласічную беларускую прозу 20 ст.. А.Жук – адзін із самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю.
А ў мініацюрах і эсэ Янкі Брыля-роздум пра час, чалавечыя лёсы, шчыры клопат пра мір, свабоду, родную мову.